Арыгінал назвы | Australian Square Kilometre Array Pathfinder |
---|---|
Размяшчэнне | Аўстралія |
Каардынаты |
Australian Square Kilometre Array Pathfinder (ASKAP) (бел.: Аўстралійскі пуце-пошукавы масіў плошчай у квадратны кіламетр) — радыётэлескоп, што належыць CSIRO, размешчаны ў радыёабсерваторыі Мёрчысана на захадзе Аўстраліі.
Знаходзіцца на захадзе Аўстраліі за 315 км на паўночны захад ад горада Гералдтан у радыёастранамічнай абсерваторыі. З’яўляецца комплексам асобных радыётэлескопаў аб’яднаных у адну сістэму. Складаецца з 36 антэн дыяметрам у 12 метраў кожная, аб’яднаных у адну вялізную мультывібратарную антэнную рашотку. Будаўніцтва абышлося ў 155 мільёнаў долараў.
ASKAP адкрыты напачатку кастрычніка 2012 года і ўяўляе сабой першую фазу ў будаўніцтве найбуйнейшага ў свеце радыётэлескопа Square Kilometre Array (SKA), будаўніцтва якога плануецца скончыць да 2019 года.